Беларуская Служба

Уладзімір Зяленскі: Расія вядзе свет да мяжы тэхнагеннай катастрофы — дроны рэгулярна лётаюць над саркафагам

26.04.2026 14:05
Прэзідэнт заклікаў прымусіць Расію спыніць атакі ў Чарнобыльскім рэгіёне і ўшанаваць памяць ахвяр катастрофы 40-гадовай даўніны.
Украінец у форме работнікаў атамнай электрастанцыі трымае свечкі ля мемарыяла ліквідатарамPAP/EPA/MAKSYM KISHKA

Прэзідэнт апублікаваў пост у сваіх сацыяльных сетках у сённяшнюю гадавіну падзей на Чарнобыльскай АЭС.

Прэзідэнт Украіны згадаў, што для прадухілення распаўсюджвання радыяцыі над разбураным рэактарам быў пабудаваны саркафаг, а пазней новая бяспечная сталёвая канструкцыя, якая закрывае рэшткі чацвёртага рэактара і саркафаг над ім. Ён падкрэсліў, што абарона гэтых збудаванняў у інтарэсах усіх, і што «сваёй вайной Расія зноў вядзе свет да мяжы тэхнагеннай катастрофы — расійска-іранскія «шахеды» рэгулярна лётаюць над станцыяй, адзін з іх трапіў у шчыт у мінулым годзе».

Выбух на Чарнобыльскай АЭС прывёў да радыеактыўнага забруджвання тэрыторый сучаснай Расіі, Беларусі і Украіны. Больш за 300 тысяч чалавек былі пераселеныя і эвакуяваныя, а радыеактыўнае воблака распаўсюдзілася на значную частку Еўропы.

ав