З поўначы 5 траўня Украіна абвясціла бестэрміновае спыненне агню. Адначасова Расія заявіла пра ўласнае перамір’е, але толькі на два дні — 8 і 9 траўня, калі ў Маскве будуць праходзіць урачыстасці з нагоды гадавіны перамогі над нацысцкай Германіяй.
Вайсковыя эксперты адзначаюць, што аднабаковыя заявы Кіева і Масквы не гарантуюць рэальнага зацішша на фронце. Наадварот, існуе рызыка новай эскалацыі.
Паводле паведамленняў, Крэмль імкнецца гарантаваць бяспеку параду на Чырвонай плошчы на фоне інфармацыі пра магчымыя атакі ўкраінскіх дронаў. Незалежныя расійскія журналісты сцвярджаюць, што дыктатар Уладзімір Пуцін баіцца як знешніх пагроз, так і ўнутранай нестабільнасці. Мінабароны Расіі ўжо папярэдзіла пра магчымы ўдар па Кіеве ў адказ на атакі па Маскве.
Украінскія лідар Уладзімір Зяленскі заявіў, што ўкраінскае перамір’е будзе дзейнічаць паводле прынцыпу: «як вы да нас, так і мы да вас».
iar/э