Беларуская Служба

Крэмль пагадзіўся на трохдзённае перамір’е і абмен палоннымі з Украінай

09.05.2026 10:00
Дональд Трамп паведаміў, што баі будуць спыненыя на тры дні ў сувязі з гадавінай заканчэння Другой сусветнай вайны
Уладзімір Пуцін EPA/GAVRIIL GRIGOROV / SPUTNIK / KREMLIN POOL MANDATORY CREDIT Dostawca: PAP/EPA.

Расія пагадзілася на трохдзённае спыненне агню з Украінай, ініцыяванае прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам. Пра гэта паведаміў дарадца Уладзіміра Пуціна па знешняй палітыцы Юрый Ушакоў. Паводле яго, перамір’е будзе дзейнічаць 9, 10 і 11 траўня. Ключавой часткай дамоўленасці стане маштабны абмен ваеннапалоннымі ў фармаце «1000 на 1000».

— Галоўным пунктам пагаднення падчас спынення агню стане абмен 1000 палонных з кожнага боку, — заявіў Ушакоў, дадаўшы, што гэтае рашэнне стала працягам нядаўняй тэлефоннай размовы паміж Пуціным і Трампам.

Раней Дональд Трамп паведаміў у сваёй сацсетцы Truth Social, што баі будуць спыненыя на тры дні ў сувязі з гадавінай заканчэння Другой сусветнай вайны, таксама адзначыўшы, што Украіна, як і Расія, адыграла важную ролю ў перамозе над нацызмам.

pap/эж