На працягу 20-27 красавіка 2026 года Кіеўскі міжнародны інстытут сацыялогіі (КМІС) правёў уласнае ўсеўкраінскае апытанне грамадскай думкі. Нядаўна інстытут апублікаваў вынікі шэрагу даследаванняў.
Сацыёлагі зафіксавалі наяўнасць стомленасці ад вайны сярод украінцаў, але і гатовасць працягваць супраціў. Паводле дадзеных на канец красавіка, трываць вайну «столькі, колькі трэба», гатовыя 48% апытаных. Гэта самы нізкі вынік у параўнанні з папярэднімі гадамі. У 2022-2024-х гг. гэты паказчык быў вышэйшы за 70%.
Пры гэтым 29% заяўляюць аб гатовасці трываць да паўгода, а 19% шчыра гавораць, што не ведаюць.
Таксама было зададзена пытанне аб чаканнях, калі скончыцца вайна. 31% украінцаў лічаць, што гэта адбудзецца яшчэ сёлета: 17% — улетку, 14% называюць час да канца 2026 года. 48% апытаных менш аптымістычныя і чакаюць завяршэння вайны ў 2027-ым годзе, прычым на першую палову года разлічваюць толькі 10%, а 38% — на другую. 21% не змаглі адказаць на пытанне.
Што цікава Уладзімера Зяленскага прэзідэнтам пасля вайны хочуць бачыць толькі 28% апытаных. Тут зафіксаваны невялікі рост з 25% на пачатку кастрычніка 2025 года. Яшчэ 16% (столькі ж, колькі і раней) лічаць, што ён можа проста застацца ў палітыцы — як лідар партыі або народны дэпутат. У той жа час 30% (зніжэнне з 36% раней) кажуць, што Зяленскі павінен пакінуць палітыку і засяродзіцца на дабрачыннай дзейнасці, прасоўванні інтарэсаў Украіны за мяжой або проста на асабістым жыцці.
Крыніца: КМІС/юл