Беларуская Служба

Кая Калас раскрытыкавала прапанову Расіі наконт перамоўшчыка ад ЕС

11.05.2026 12:02
Кая Калас адхіляе прапановы Расіі адносна прызначэння перамоўшчыка ад ЕС на перамовы з Масквой.
Кіраўнічка знешняй палітыкі ЕС Кая Калас Foto: PAP/EPA/OLIVIER HOSLET

Кіраўніца знешняй палітыкі ЕС не згодная з тым, каб Расія прызначала перамоўшчыка ад Еўропы, з якім будзе абмяркоўваць пытанні бяспекі. Такім чынам, Кая Калас адхіліла прапанову Уладзіміра Пуціна аб тым, каб ЕС на перамовах з Масквой прадстаўляў былы канцлер Германіі Герхард Шродэр.

— Па-першае, калі б мы далі Расіі права прызначаць перамоўшчыка ад нашага імя, гэта было б не вельмі разумна. Па-другое, Герхард Шродэр быў ключавым лабістам расійскіх дзяржаўных прадпрыемстваў. Зразумела, чаму Пуцін хоча, каб ён быў гэтым чалавекам. Такім чынам, у яго было б месца па абодва бакі стала, — заявіла Калас.

Кіраўніца знешняй палітыкі ЕС таксама заявіла, што перад тым, як Еўропа пачне перамовы з Расіяй, яна павінна спачатку ўзгадніць пытанні, па якіх хоча весці перамовы. Гэта адна з тэм парадку дня сённяшняй сустрэчы міністраў замежных спраў ЕС у Бруселі.

Нагадаем, неўзабаве пасля сыходу з пасады канцлера Германіі Герхард Шродэр пачаў займацца расійскім энергетычным сектарам і прыняў прапанову ад кампаніі, якая належыць «Газпраму».

IAR/аз

Кіраўнік знешняй палітыкі ЕС: Амерыканскія войскі ў Еўропе абараняюць і амерыканскія інтарэсы

04.05.2026 10:06
У пятніцу Пентагон абвясціў, што на працягу наступных 6-12 месяцаў выведзе 5 тысяч вайскоўцаў з Германіі.