Беларуская Служба

Расія зладзіла масіраваны абстрэл Кіева

14.05.2026 08:12
З аўторка Расія практычна бесперапынна атакуе сталіцу Украіны, а таксама іншыя гарады і рэгіёны Украіны.
Аскепкі расійскага беспілотніка ўпалі на дах шматпавярховага жылога дома ў КіевеEPA/MAXYM MARUSENKO Dostawca: PAP/EPA

Украінская сталіца стала цэллю масіраванай атакі расійскіх ракет і беспілотнікаў. У горадзе былі чутныя серыі выбухаў. Паступаюць паведамленні пра ахвяры сярод мірнага насельніцтва. Расія практычна бесперапынна з аўторка атакуе сталіцу Украіны, а таксама іншыя гарады і рэгіёны Украіны.

Улады Кіева паведамілі, што ракеты і беспілотнікі, або іх фрагменты, трапілі ў шматлікія будынкі ў горадзе. У Дарніцкім раёне абвалілася частка жылога дома. Пад заваламі застаюцца людзі.

Мэр Кіева абвясціў, што першых параненых дастаўляюць у шпіталі. Таксама паступаюць паведамленні пра загінулых. Колькасць ахвяр можа павялічыцца.

Вядома, што ў бок сталіцы Украіны накіроўваюцца далейшыя групы расійскіх беспілотнікаў. Пагрозы выбухам таксама гучалі на працягу ночы і раніцай у іншых рэгіёнах Украіны. З'яўляюцца паведамленні пра абстрэлы Харкава.

Масіраваны абстрэл, які працягваецца з учорашняга дня, верагодна, з'яўляецца найбуйнейшай і самай працяглай паветранай атакай на Украіну з пачатку вайны.

ПР/юл