Расійскія беспілотнікі атакавалі тры гандлёвыя судны ў Чорным моры. Адно з іх — кітайскае судна, якое ходзіць пад сцягам Рэспублікі Маршалавы Астравы. Інцыдэнт адбыўся каля партоў Адэсы.
Паводле ўкраінскіх уладаў, напад на кітайскі карабель не быў выпадковым. Расіяне атакавалі судны з выкарыстаннем ударных беспілотнікаў класа «Шахед».
Нагадаем, заўтра (19 траўня) з візітам у Пекін збіраецца расійскі лідар Уладзімір Пуцін.
IAR/аз