Кіраўнікі МЗС краін НАТА 22–23 траўня сустрэнуцца ў шведскім Гэльсынборгу, каб падрыхтаваць ліпеньскі саміт Альянсу ў Анкары. Галоўнымі тэмамі стануць падтрымка Украіны, рост абаронных выдаткаў і будучыня вайсковай прысутнасці ЗША ў Еўропе.
Польшчу на сустрэчы будзе прадстаўляць міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі. Для Варшавы асабліва важнымі застаюцца пытанні ўмацавання ўсходняга флангу НАТА і захавання амерыканскай вайсковай прысутнасці ў рэгіёне. Польскія ўлады раней заяўлялі, што гатовыя прыняць дадатковыя кантынгенты войскаў ЗША.
Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ назваў Расію «найбольш непасрэднай пагрозай» для бяспекі Еўропы і заклікаў краіны Альянсу хутчэй нарошчваць абаронныя магчымасці.
У сустрэчы таксама возьме ўдзел кіраўнік МЗС Украіны Андрэй Сыбіга. Міністры абмяркуюць далейшую доўгатэрміновую вайсковую падтрымку Кіева.
pap/эж