Беларуская Служба

Некаторыя школы на ўсходзе Латвіі пераходзяць на дыстанцыйнае навучанне

25.05.2026 12:00
У суботу неідэнтыфікаваны беспілотнік упаў у возера ля горада Краслава і выбухнуў.
Сцяг ЛатвііFoto: pixabay.com/CC0 Public Domain

З меркаванняў бяспекі некаторыя школы на ўсходзе Латвіі на гэтым тыдні пераходзяць на дыстанцыйнае навучанне. У суботу неідэнтыфікаваны беспілотнік упаў у возера і выбухнуў.

Пакуль што дыстанцыйнае або часткова дыстанцыйнае навучанне запланавана на канец тыдня ў некалькіх школах у Рэзэкнэ, дзе ў пачатку траўня беспілотнікі ўпалі на пустыя паліўныя рэзервуары. Аднак экзамены, кансультацыі і некаторыя практычныя заняткі ў школах будуць працягвацца ў стацыянарнай форме.

Рашэнне звязана з частымі папярэджаннямі аб патэнцыйных пагрозах у паветранай прасторы ў апошнія дні.

Нядаўна папярэджанні былі выдадзеныя ў рэгіёнах на ўсходзе і паўднёвым усходзе краіны. У суботу беспілотнік упаў у возера каля горада Краслава і выбухнуў.

Латвійскія вайскоўцы абвясцілі, што будуць прааналізаваныя знойдзеныя абломкі. Пакуль невядома, каму належыць БПЛА.

IAR/аз

Беспілотнік трапіў у склад з палівам у Латвіі

07.05.2026 08:00
СМІ паведамляюць, што беспілотнікі ўварваліся ў паветраную прастору Латвіі з расійскага боку.