Беларуская Служба

Украіна атакавала шэраг аб’ектаў у Расіі і Крыме

27.05.2026 09:34
Былі атакаваныя Сімферопаль і Севастопаль, у тым ліку штаб Ваенна-паветраных сіл Чарнаморскага флота Расіі.
Пажар у Туапсэ пасля ўкраінскай атакіКрыніца: Кубань Информ

У ноч на 27 мая ў акупаваным Крыме прагучалі выбухі. Паведамляецца, што былі атакаваныя Сімферопаль і Севастопаль, у тым ліку штаб Ваенна-паветраных сіл Чарнаморскага флота Расіі.

У сваю чаргу раніцай у сераду на тэрыторыі авіяцыйнага рамонтнага завода ў расійскім Таганрозе Растоўскай вобласці адбыўся пажар. Мясцовыя ўлады заявілі аб ракетнай атацы.

Таксама раніцай стала вядома аб выбухах і прылётах у расійскім горадзе Варонеж. Пасля выбухаў над горадам узняўся чорны дым. Паводле інфармацыі СМІ, атака магла адбыцца на аэрадром або авіябазу Паветрана-касмічных сіл Расіі.

Акрамя таго, у сацсетках паведамляюць аб удары па нафтабазе ў Туапсэ Краснадарскага краю.

вс