Беларуская Служба

Кая Калас заклікала ЕС не трапляць у «расійскую пастку» вакол перамоў па Украіне

28.05.2026 15:03
Масква хоча адцягнуць увагу Еўропы дыскусіямі пра тое, хто павінен прадстаўляць ЕС на магчымых перамовах.
Кіраўнічка знешняй палітыкі ЕС Кая КаласPAP/Wiktor Dąbkowski

Кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі Кая Калас папярэдзіла краіны ЕС пра спробу Расіі навязаць свае ўмовы будучых перамоў пра заканчэнне вайны ва Украіне. Паводле яе, Масква хоча адцягнуць увагу Еўропы дыскусіямі пра тое, хто павінен прадстаўляць ЕС на магчымых перамовах.

Падставай для спрэчак стала заява расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна, які хацеў бы бачыць прадстаўніком ЕС былога канцлера Германіі, свайго сябра Герхарда Шродэра. 

— Расія хоча, каб мы трапілі ў гэтую пастку і спрачаліся пра тое, хто з імі размаўляе, у той час як яны ўжо вырашылі, хто ёй падыходзіць, а хто не. Не варта трапляць у гэтую пастку. Перамовы — гэта заўсёды камандная праца. Важная стратэгія. Таму дэталі перамоў значна важнейшыя за тое, хто будзе ў іх удзельнічаць, — заявіла Калас.

Дыпламатка таксама падкрэсліла, што ЕС павінен настойваць на вывадзе расійскіх войскаў не толькі з Украіны, але і з Грузіі ды Малдовы.

pap/эж