Беларуская Служба

Неўзабаве могуць распачацца фармальныя перамовы пра ўступленне Украіны ў ЕС

28.05.2026 10:27
Гаворка ідзе пра першы з шасці перамоўных «кластараў», які датычыць дэмакратычных інстытутаў, эканомікі і вяршэнства права.
Сцягі Еўрасаюзафота: pixabay.com/CC0 Public Domain

Еўракамісія плануе ўжо 16 чэрвеня прапанаваць адкрыць першы этап перамоў пра ўступленне Украіны ў Супольнасць. Канчатковае рашэнне можа быць ухвалена на бліжэйшым саміце ЕС. Пра гэта паведамляе «РБК-Украіна» са спасылкай на Euractiv.

Гаворка ідзе пра першы з шасці перамоўных «кластараў», які датычыць дэмакратычных інстытутаў, эканомікі і вяршэнства права. Менавіта гэты этап лічыцца ключавым і закрываецца апошнім.

Раней працэс тармазіла Венгрыя пад кіраўніцтвам Віктара Орбана, але пасля змены ўлады ў Будапешце пазіцыя краіны стала больш гнуткай. Новы ўрад гатовы да кампрамісаў у абмен на размарозку еўрапейскіх фондаў.

Украіна настойвае толькі на паўнавартасным сяброўстве ў ЕС і адхіляе ідэі «асацыяванага» статусу або прамежкавых мадэляў інтэграцыі. У Кіеве заяўляюць, што тэхнічна ўжо гатовыя адкрыць усе шэсць перамоўных кірункаў.

эж