Беларуская Служба

У цэнтры Кіева тушаць дах галоўнага храма манастырскага комплекса Кіева-Пячэрскай лаўры

15.06.2026 08:01
Пуцін, напаўшы на адну з найважнейшых хрысціянскіх святынь, назаўжды дадаў сваё імя ў спіс найвялікшых варвараў у гісторыі, — пракаментаваў сітуацыю кіраўнік украінскага МЗС.
Пасля ўдару расійскага беспілотніка гарыць дах царквы Успення Прасвятой Багародзіцыx.com/andrii_sybiha

Падчас масіраванага расійскага нападу на Кіеў некалькі беспілотнікаў упала на Кіева-Пячэрскую лаўру. У выніку загарэўся дах царквы Успення Прасвятой Багародзіцы — галоўнага храма найважнейшага ўкраінскага і ўсходнеславянскага праваслаўнага манастырскага комплекса.

Міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга асудзіў напад на Кіева-Пячэрскую лаўру. У эмацыйным пасце ў сацыяльных сетках ён адзначыў, што, напаўшы на адну з найважнейшых хрысціянскіх святынь, Пуцін назаўжды дадаў сваё імя ў спіс найвялікшых варвараў у гісторыі.

— Мы маем справу з расійскімі тэрарыстамі, чые злачынствы супраць культурнай спадчыны пераўзышлі нават Ісламскую дзяржаву. Толькі расійскія нягоднікі, для якіх няма нічога святога, маглі наўмысна пашкодзіць Кіева-Пячэрскую лаўру  унікальны аб'ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Мы тэрмінова актывуем усе іншыя міжнародныя механізмы, патрабуючы неадкладнага і адэкватнага рэагавання на гэты акт дзяржаўнага варварства,  напісаў Андрэй Сібіга ў сваім пасце.

Міністр замежных спраў Украіны дадаў, што яго краіна чакае рашучага адказу міжнароднай супольнасці, каб спыніць расійскае варварства.

У выніку масіраванага нападу Расіі на сталіцу Украіны загінулі, як мінімум, пяць чалавек, больш за дваццаць былі параненыя. Разбураныя будынкі ў шматлікіх раёнах Кіева.

IAR/аз

Уладзімір Зяленскі пацвердзіў нанясенне ўдараў па важных аб'ектах у Расіі

14.06.2026 10:54
Зяленскі таксама паведаміў пра пашкоджанні аб'ектаў ваеннай лагістыкі расіян на акупаванай тэрыторыі Украіны.