Расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін распарадзіўся з паўночы не наносіць удары па Кіеве на працягу трох сутак. У Крамлі растлумачылі гэта падрыхтоўкай і правядзеннем сустрэч амерыканскіх перагаворшчыкаў Стыва Уіткафа і Джарэда Кушнера ва ўкраінскай сталіцы.
Аб адпаведным даручэнні Пуціна заявіў яго прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў, паведамляе расійскае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва ТАСС.
Па словах Пяскова, часовае спыненне ўдараў па Кіеве звязана з падрыхтоўкай да візіту амерыканскіх прадстаўнікоў і іх кантактамі ва ўкраінскай сталіцы.
«Прыпыненне ўдараў па Кіеве звязана з падрыхтоўкай і правядзеннем там кантактаў амерыканскіх перагаворшчыкаў», — заявіў Пяскоў.
У той жа час у Крамлі паведамілі, што сёння Пуцін павінен сустрэцца з Уіткафам і Кушнерам у Маскве.
Крыніца: УНІАН
нг