Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Эманюэль Макрон: Францыя будзе побач з Украінай, каб дапамагчы ёй перажыць зіму

22.09.2026 12:34
Францыя і Украіна ўзмацняюць супрацьпаветраную абарону. Бакі таксама падпісалі кантракт на пастаўку радараў і ракет-перахопнікаў.
   .
Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон. Фота: PAP/EPA/LUDOVIC MARIN / POOL

Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон заявіў, што Францыя будзе падтрымліваць Украіну напярэдадні зімы. Пра гэта палітык паведаміў пасля сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім у Нью-Ёрку, дзе сусветныя лідары ўдзельнічаюць у 81-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН.

— Расійскія атакі на ўкраінскую энергетычную інфраструктуру пагражаюць тым, што мільёны сем’яў застануцца без электрычнасці. Францыя будзе побач з Украінай, каб дапамагчы ёй перажыць надыходзячую зіму, — заявіў Макрон.

Палітык паведаміў, што Францыя і Украіна ўзмацняюць супрацьпаветраную абарону. Бакі таксама падпісалі кантракт на пастаўку радараў і ракет-перахопнікаў.

Французскі лідар дадаў, што абмеркаваў з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам магчымасць «энергетычнага перамір’я» і мараторыя на атакі ў Чорным моры. Паводле Макрона, гэтыя ініцыятывы могуць стаць важнай часткай перамоў, якія павінны аднавіцца і прывесці да справядлівага і трывалага міру.

Уладзімір Зяленскі паведаміў, што з Макронам таксама абмеркаваў зімовы пакет падтрымкі. Украіна разлічвае атрымаць дадатковыя ЗРК SAMP/T і ракеты да іх праз фінансавую дапамогу ЕС.

pap/эж