Расія ў ноч на 25 верасня і раніцай працягнула масіраваную атаку на Украіну, ужыўшы каля 300 беспілотнікаў, а таксама ракеты некалькіх тыпаў. Пад ударамі апынуліся Кіеў, Адэса і іншыя гарады.
У Кіеве расійскі дрон трапіў у 16-павярховы жылы дом у Пячэрскім раёне. Загінуў 14-гадовы падлетак, не менш за сем чалавек атрымалі раненні. Яшчэ ўначы ў двух раёнах сталіцы пасля ўдараў узніклі пажары ў нежылых будынках, пацярпеў як мінімум адзін чалавек.
У Адэсе загінуў адзін чалавек, яшчэ адзін атрымаў раненні. Паводле абласных уладаў, расійскія войскі атакавалі жылыя кварталы і лагістычны цэнтр нацыянальнага паштовага аператара.
Акрамя беспілотнікаў, Расія ўжыла супрацькарабельныя ракеты «Цыркон», «Іскандэры» і балістычныя KN-23. Большасць дронаў, паводле ўкраінскіх вайскоўцаў, удалося збіць.
Украіна ў адказ атакавала нафтаперапрацоўчы завод у Растоўскай вобласці, які часова прыпыніў працу, а таксама прамысловую інфраструктуру ва Ульянаўскай вобласці.
iar/pap/ez