Сілы абароны Украіны ў ноч на 26 верасня нанеслі ўдар па Ільскім нафтаперапрацоўчым заводзе ў Краснадарскім краі Расіі. На тэрыторыі прадпрыемства ўзнік пажар, паведаміў Генштаб УСУ.
Магутнасць Ільскага НПЗ складае каля 6,6 млн тон нафты на год. Завод прымае, захоўвае і перапрацоўвае сыравіну, а яго нафтапрадукты, паводле ўкраінскага боку, выкарыстоўваюцца для забеспячэння расійскай арміі. Маштаб пашкоджанняў удакладняецца.
Украіна апошнім часам рэгулярна атакуе расійскія нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы. Раней пасля ўдару беспілотнікаў спыніў працу Пермскі НПЗ — адзін з буйнейшых у Расіі, размешчаны прыкладна за 1460 кіламетраў на усход ад Масквы.
У Кіеве тлумачаць удары па такіх аб’ектах імкненнем знізіць ваенна-эканамічны патэнцыял Расіі і называюць іх рэалізацыяй права Украіны на самаабарону.
эж