Міністры замежных спраў Германіі і Расіі Ёган Вадэфуль і Сяргей Лаўроў правялі сустрэчу ў Нью-Ёрку на палях Генеральнай асамблеі ААН. Гэта першы асабісты кантакт кіраўнікоў МЗС дзвюх краін з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ў 2022 годзе. Пра гэта паведамляе Deutsche Welle.
Перамовы працягваліся крыху больш за 20 хвілін. Вадэфуль заклікаў Маскву «адмовіцца ад небяспечнага шляху эскалацыі» і заявіў, што Берлін працягне падтрымліваць Украіну. Нямецкі дыпламат таксама сказаў Лаўрову, што Германія не прымае гібрыдныя атакі, у тым ліку спробу дыверсіі з дронамі ў аэрапорце Ляйпцыга.
«Я таксама не хачу, каб мы, еўрапейцы, цалкам пакідалі амерыканцам магчымасць весці дыялог з Расіяй», — патлумачыў Вадэфуль неабходнасць сустрэчы, удакладніўшы, што нават падчас халоднай вайны кантакты паміж яе бакамі захоўваліся.
Пры гэтым нямецкі міністр прызнаў, што не ўбачыў у расійскай дэлегацыі гатоўнасці пачаць перамовы пра завяршэнне вайны.
эж