Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Уначы Расія зладзіла масіраваную атаку на Кіеў і Кіеўскую вобласць

30.09.2026 08:45
У выніку удару расійскіх беспілотнікаў і ракет па Кіеву загінула адно дзіця і трое атрымалі раненні.
Расійскі ўдар беспілотнікамі і ракетамі па КіевеREUTERS

Кіраўнік Кіеўскай абласной ваеннай адміністрацыі Цімур Ткачэнка паведаміў пра гэта ў сацыяльных сетках. Ён дадаў, што таксама пашкоджана інфраструктура ў сталічным рэгіёне, а таксама прыватныя дамы, склады і аўтамабілі.

Уначы і раніцай расіяне правялі масіраваны напад на Кіеў і Кіеўскую вобласць. Ёсць загінулы і паранены. Расійскія вайскоўцы выкарыстоўвалі ракеты і беспілотнікі. Польшча падняла ў паветра знішчальнікі, а Урадавы цэнтр бяспекі (RCB) выслаў СМС-папярэджанне жыхарам Падкарпацкага і Люблінскага ваяводстваў.

Апроч рэактыўных беспілотнікаў, уначы ў бок сталіцы Украіны былі запушчаны балістычныя ракеты. Былі чутныя выбухі. Паводле папярэдніх дадзеных, адзін мірны жыхар загінуў, а чацвёра атрымалі раненні. Працягваюцца пошукава-выратавальныя аперацыі.

Выбухі і разбурэнні адбыліся таксама ў гарадах паблізу Кіева. У Вышгарадзе ратавальнікі выцягнулі цела дзіцяці з-пад завалаў жылога будынку. Некалькі іншых людзей атрымалі раненні.

Расіяне працягваюць атакі. Расійскія беспілотнікі, у тым ліку рэактыўныя, усё яшчэ лёталі над Кіевам позняй раніцай.

ПР/юл