Міністэрства замежных спраў Украіны абвергла паведамленні ў «The Guardian» аб эвакуацыі заходніх пасольстваў з Кіева. Прэс-сакратар МЗС Украіны Георгій Ціхі заявіў, што замежныя партнёры не абвясцілі пра намер перанесці свае пасольствы са сталіцы ў выпадку ўзмацнення расійскіх нападаў.
Брытанская «The Guardian» паведаміла, што, нягледзячы на публічныя заявы аб намеры застацца ў Кіеве, заходнія дыпламаты распрацоўваюць планы на выпадак надзвычайнай сітуацыі для пераносу сваіх місій.
— Я не ведаю, адкуль замежныя СМІ ўзялі гэтую інфармацыю, — сказаў прэс-сакратар МЗС Украіны.
Ён дадаў, што міністэрства не атрымлівала падобных запытаў ад дыпламатычных місій.
Згодна з паведамленнямі СМІ, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прагназуе, што Крэмль абвастрыць баявыя дзеянні перад парламенцкімі выбарамі ў ЗША.
ав