Расійскія самалёты атакавалі прамысловую і партовую інфраструктуру ў Адэсе. Губернатар Адэскай вобласці Алег Кіпер паведаміў, што ў выніку ўспыхнулі пажары.
Прынамсі адзін чалавек загінуў і восем іншых атрымалі раненні ў выніку начнога нападу на Харкаў. Вораг атакаваў жылы раён ракетамі «Бандэроль». У выніку ўдару быў пашкоджаны будынак мясцовай адміністрацыі. Прыпаркаваныя аўтамабілі былі падпалены. Таксама былі пашкоджаны шматкватэрныя дамы.
Дарэчы, расійскія ракеты двойчы ўдарылі па адным і тым жа месцы, паведаміў мэр Харкава Ігар Церахаў. Ён адзначыў, што наступны ўдар адбыўся неўзабаве пасля першага, калі на месца здарэння прыбылі пажарныя і ратавальнікі, а жыхары выбеглі з бліжэйшых дамоў.
Ракеты «Бандэроль»( таксама вядомая як С-8000), якія выкарыстоўваюць расійцы — гэта адносна новая зброя. Яны спалучаюць у сабе характарыстыкі беспілотнага лятальнага апарата і кіраванай ракеты. Яны таннейшыя за звычайныя ракеты, таму што абсталяваны невялікім рэактыўным рухавіком і іх цяжка перахапіць сродкамі супрацьпаветранай абароны.
IAR/аз