Перамовы паміж Украінай і Расіяй пры ўдзеле Злучаных Штатаў запланаваныя на пачатак лістапада ў сталіцы Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў — Абу-Дабі. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў.
Раней расійскі бок называў магчымай датай сустрэчы 10 лістапада.
Перамовы сталі вынікам кантактаў амерыканскага спецпасланніка Стыва Уіткафа з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, а затым з кіраўніком Расіі Уладзімірам Пуціным. Сустрэчы адбыліся ў сераду.
Украінскі прэзідэнт раней заявіў, што хацеў бы як мага хутчэй пачаць новы раўнд перамоваў, пажадана ўжо ў пачатку лістапада. Аднак месца сустрэчы ён тады не назваў.
Паводле Кіева, у Абу-Дабі павінны сустрэцца дэлегацыі трох краін. Гэтыя перамовы могуць стаць падрыхтоўчым этапам да сустрэчы на вышэйшым узроўні — з удзелам лідараў Украіны, Расіі і ЗША.
IAR/яс