Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Славакія і Расія аднаўляюць перамовы аб эканамічным супрацоўніцтве

26.10.2026 10:05
«Мы зацікаўленыя ў падтрыманні кантактаў, нават калі мы не згодныя з усім, што робіць РФ», — заявіў кіраўнік МЗС Славакіі.
 .
Сцяг Славакіі.Photo:DavidRockDesign/pixabay.com/CC0 Public Domain

Хутчэй за ўсё энергетычная бяспека Славакіі стане галоўнай тэмай сённяшніх (26 кастрычніка) перамоваў у Маскве. У іх прыме ўдзел міністр замежных спраў Славакіі Юрай Бланар. Ён узначаліць дэлегацыю на першым за пяць апошніх гадоў пасяджэнні Славацка-расійскай камісіі па эканамічным, навукова-тэхнічным супрацоўніцтве.

Славакія выступае супраць «стварэння новай жалезнай заслоны паміж Еўрасаюзам і Расіяй», паўтарыў міністр Юрай Бланар перад сваёй паездкай у Расію. Ён дадаў, што Браціслава хоча падтрымліваць канструктыўныя і прагматычныя адносіны з Масквой і развіваць эканамічнае супрацоўніцтва ў сферах, якія не падпадаюць пад санкцыі ЕС.

— Мы зацікаўлены ў падтрыманні кантактаў, нават калі мы не згодныя з усім, што робіць Расійская Федэрацыя. Нападаючы на Украіну, яна парушыла міжнароднае права, але разрыў усіх дыпламатычных кантактаў з Расіяй быў памылкай, — сказаў Бланар.

У Маскве міністр замежных спраў Славакіі хоча атрымаць інфармацыю пра ініцыятывы, накіраваныя на спыненне вайны ва Украіне.

IAR/аз

Славакія аднаўляе вытворчасць БМП-1. Машыны савецкага ўзору  дагэтуль знаходзяцца і на ўзбраенні Польшчы

25.10.2026 09:18
Прадпрыемства STV Machinery мае намер разгарнуць вытворчасць на мяжы 2026–2027 гадоў. У перспектыве завод разлічвае выпускаць да 100 машын штогод.