Мэр Кіева Віталій Клічко паведаміў, што ў Дарніцкім раёне загарэліся складскія будынкі. Тым часам «у Дняпроўскім раёне аскепкі ракеты ўпалі ў двары жылога масіву», — напісаў Клічко, дадаўшы, што ўдарная хваля выбіла вокны ў адной з кватэр.
Тым часам Міністэрства абароны Расіі паведаміла пра бамбаванне энергетычнай інфраструктуры ў Кіеве і наваколлі, а таксама ў Днепрапятроўскай вобласці. Расейцы таксама атакавалі порт у Адэскай вобласці і грузавыя судны.
У адказ украінскія беспілотнікі паралізавалі паветраны рух у Расіі. Найбольш складаная сітуацыя была ў Маскоўскай і Ленінградскай абласцях. Аэрапорты ў абодвух рэгіёнах былі зачыненыя ўсю ноч.
Паводле слоў мэра Масквы Сяргея Сабяніна, у бок горада ляцела больш за 860 беспілотнікаў. Авіярух быў прыпынены ў аэрапортах Унукава, Жукоўскага, Дамадзедава і Шарамеццева. Падобная сітуацыя была і ў Санкт-Пецярбургу. Паведамленняў пра ахвяр пакуль няма.
Напярэдадні з-за атакі ўкраінскага беспілотніка аэрапорты Масквы і Санкт-Пецярбурга адмянілі больш за 400 рэйсаў. Уладзімір Зяленскі абвясціў, што Украіна плануе паралізаваць паветраны рух у Расіі. Тады ўкраінскі лідар звярнуўся да авіякампаній з просьбай устрымацца ад палётаў над Расіяй.
ПР/юл