Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прэзідэнт Чэхіі заклікаў Еўропу выпрацаваць адзіную пазіцыю ў перамовах па Украіне

06.11.2026 09:12
Чэшскі прэзідэнт папярэдзіў, што адсутнасць адзінства аслабляе пазіцыі Еўропы як з перспектывы Расіі, так і ЗША.
     -
Прэзідэнт Чэхіі Пётр Павел падчас прэс-канферэнцыіPAP/Leszek Szymański

Еўрапейскі Саюз павінен выступаць адзіным голасам у пытанні завяршэння вайны ва Украіне. Пра гэта заявіў прэзідэнт Чэхіі Петр Павел пасля саміту Вышаградскай групы ў славацкім Трэнчыне. Палітык заклікаў еўрапейскія краіны ўзгадніць агульную пазіцыю і выбраць прадстаўніка, які будзе адстойваць інтарэсы Еўропы ў мірных перамовах.

— Нам спатрэбіцца яшчэ адна серыя сустрэч у розных фарматах, каб узгадніць агульную еўрапейскую пазіцыю і выбраць прадстаўніка для перамоў, які будзе клапаціцца пра інтарэсы Еўропы. Цяпер у некаторых перамовах удзельнічаюць прадстаўнікі Еўракамісіі або НАТА, аднак яны не маюць мандата ад усіх краін-членаў ЕС.

Чэшскі прэзідэнт папярэдзіў, што адсутнасць адзінства аслабляе пазіцыі Еўропы як у вачах Расіі, так і ЗША.

Да ўдзелу Еўрасаюза ў мірным працэсе заклікаў і прэзідэнт Славакіі Петэр Пелегрыні. Паводле яго, вайна ва Украіне пачынае вымотваць Еўропу маральна і эканамічна.

На саміце Вышаградскай групы прэзідэнты Польшчы, Чэхіі, Славакіі і Венгрыі падпісалі сумесную дэкларацыю ў падтрымку Украіны і заклікалі да выпрацоўкі трывалага і справядлівага міру.

iar/эж

Старшыня Еўракамісіі адмовілася ад супольнай прэс-канфэрэнцыі з прэзідэнтам Польшчы на фоне крызісу вакол Канстытуцыйнага суда

06.11.2026 08:55
Такім чынам палітык выказала падтрымку прэм’ер-міністру Польшчы Дональду Туску на фоне абвастрэньня палітычнага канфлікту вакол Канстытуцыйнага суда.