Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Уладзімір Пуцін: Мы адкажам Украіне на абстрэл Крымскага моста

19.11.2026 17:30
Дыктатар раскрытыкаваў еўрапейскія краіны за іх недружалюбнае стаўленне да Расіі і падтрымку Украіны.
Уладзімір Пуцін PAP/EPA/VLADIMIR SMIRNOV/SPUTNIK/KREMLIN POOL

Расія «дакладна» адкажа Украіне на абстрэл Крымскага моста, заявіў Уладзімір Пуцін на прэс-канферэнцыі ў Шэньчжэне ў Кітаі.

На пытанне аб перамовах з Украінай ён заявіў, што Расія гатовая да перамоваў, але не пойдзе на кампрамісы, якія парушаюць яе інтарэсы, у тым ліку тэрытарыяльныя.

На пытанне аб нападах Украіны на мост, які злучае акупаваны Крым з Расіяй, ён запэўніў, што гэта выключна грамадзянскі аб'ект і што Расія не выкарыстоўвае пераправу для перавозкі зброі, войскаў або паліва.

Ён дадаў, што перад нападамі на Крымскі мост ён і Рада бяспекі абмеркавалі прапановы аб спыненні атакаў на энергетычныя аб’екты і спыненні агню ў Чорным моры.

— Пасля нападаў (украінцаў — рэд.) на Крымскі мост мы не дасягнем пагаднення. Мы адкажам на гэтыя напады. Я хачу, каб усе ведалі, што нашыя дзеянні будуць значна больш балючымі, чым тое, што зрабіў кіеўскі рэжым на мосце, — падкрэсліў расійскі дыктатар.

Уладзімір Пуцін раскрытыкаваў еўрапейскія краіны за іх недружалюбнае стаўленне да Расіі і падтрымку Украіны.

IAR/аз