Расіяне двойчы ўдарылі па горадзе беспілотнікамі — позна ўчора ўвечары і зноў сёння ўвечары. Сярод загінулых — сямігадовы хлопчык і 20-гадовая жанчына. Паводле слоў Аляксандра Вікула, кіраўніка Рады абароны горада, 27 параненых знаходзяцца ў цяжкім стане. У выніку абстрэлу пашкоджаныя 23 жылыя будынкі і шпіталь.
Мінулай ноччу расіяне зноў атакавалі Крывы Рог з дапамогай рэактыўных беспілотнікаў. У выніку ўдараў на прамысловым прадпрыемстве ўзнік пажар.
Мінулай ноччу расіяне таксама атакавалі Харкаўскую вобласць. Адзінаццаць чалавек атрымалі раненні, у тым ліку двое дзяцей. Беспілотнікі ўдарылі па пяціпавярховым жылым доме ў горадзе Салоніцыўка. Успыхнуў пажар, які ахапіў 250 квадратных метраў. Агонь распаўсюдзіўся на кватэры на чацвёртым і пятым паверхах.
ПР/юл