Polskie Radio

Эканоміка, якая абапіраецца на карысныя выкапні, заканчваецца

Ostatnia aktualizacja: 15.07.2021 13:38
Еўракамісія прадставіла прапановы, якія зменяць жыццё жыхароў краін ЕС.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneFoto: shutterstock/Johnathan21

Еўрапейская камісія прадставіла 12 прапаноў, якія павінны змяніць тое, як мы падарожнічаем, жывем, вырабляем тавары і гандлюем з іншымі дзяржавамі. Выданне Rzeczpospolita прыводзіць словы старшыні Еўракамісіі Урсулы фон дэр Ляен, якая адзначыла, што эканоміка, якая абапіраецца на карысныя выкапні, заканчваецца. Еўропа стала першым кантынентам, які заявіў, што да сярэдзіны стагоддзя яе жыхары стануць нейтральнымі для клімату, а цяпер Еўропа першая прадстаўляе канкрэтны план дзеяння.

ЕС шмат гадоў змагаецца з кліматычнымі зменамі, кошт выкідаў вуглякіслага газу ўвесь час павышаецца, фірмам прыходзіцца плаціць за гэта ўсё больш, што прымушае іх пераходзіць на тэхналогію, якая не вырабляе цяплічных газаў або прадукуе вельмі невялікую іх колькасць. Аднак гэтага мала. Цяпер Еўракамісія вырашыла ахапіць сістэмай дзве галіны, якія раней у яе не ўваходзілі – транспарт і будаўніцтва.

Правы на выкід СО2 будуць каштаваць усё больш, гэтых правоў будзе ўсё менш і яны ўсё больш будуць нагадваць бізун, які ўпадзе на спіну кожнага прадпрыемства, якое не пастараецца перайсці на больш чыстую вытворчасць. Хто пра гэта не паклапаціцца, панясе большыя кошты вытворчасці, а гэта аўтаматычна паўплывае на рост цаны яго тавараў на рынку. Калі ёсць бізун, то павінен быць і пернік – піша каментатар выдання. Пернік – гэта, канешне, стрыманне ў перспектыве кліматычных зменаў, але ёсць таксама іншыя пазітыўныя бакі – як хаця б рост канкурэнтаздольнасці еўрапейскай прамысловасці або павышэнне якасці жыцця ў будучым.

нг