Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Чаму мы верым у хлусню? Тлумачым, на якіх псіхалагічных момантах граюць дэзінфарматары

04.12.2024 23:22
У гэтым эпізодзе падкаста «Увага, фэйк!» мы даследуем псіхалагічныя таямніцы дэзінфармацыі і яе ўплыў на нашу псіхіку. Чаму людзі падатлівыя на ілжывую інфармацыю? Як нашы эмоцыі і механізмы групавой ідэнтыфікацыі ўплываюць на ўспрыманне праўды? Адказваюць доктар псіхалогіі Якуб Кусь з Вроцлаўскага філіялу Сацыяльна-гуманітарнага ўніверсітэту ў Варшаве (SWPS) і экспертка Навукова-акадэмічнай камп'ютарнай сеткі — Нацыянальнага навукова-даследча інстытута (NASK) Юлія Пехна.
Аўдыё