Інгрэдыенты
200 г сметанковага масла
1 шклянка цукровай пудры або звычайнага цукру
1/2 шклянкі малака або вады
4 сталовыя лыжкі какавы
300 г сухога малака
200 г пячэння
1/2 шклянкі арэхаў
1/2 шклянкі разынак
Прыгатаванне
Растапіць сметанковае масла ў рондалі на слабым агні, дадаць цукровую пудру альбо цукар, малако і какаву. Усё добра перамяшаць, каб цукар альбо пудра поўнасцю растварыліся.
Зняць з агню, даць масе трохі астыць, дадаць сухое малако і добра перамяшаць. Пазней трэба дадаць трохі халоднага малака і зноў перамяшаць, пакуль маса не стане гладкай.
Дадаць паламанае на кавалачкі пячэнне, пасечаныя арэхі і разынкі. Усё перамяшаць і выкласці ў прамавугольную форму для кекса, папярэдне засланую харчовай плёнкай. Добра ўтрамбаваць. Паставіць у халадзільнік на некалькі гадзін або на ўсю ноч, каб маса застыла.
Гатовы шакаладны блок дастаць з формы, пацягнуўшы за плёнку, і перавярнуць на дошку. Нарэзаць на кавалкі.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл
відэа: адзін з варыянтаў шакаладнага блоку