Беларуская Служба

«Чужое неба» і «медыйшчыкі з Чэхіі»: як прапаганда рэжыму Лукашэнкі спрабуе спаганіць жыццё беларусам за мяжой

21.03.2025 18:26
Лукашэнка згатаваў беларусам «чужое неба» на роднай зямлі. Цяпер прапагандысты і «слабавікі» рэжыму імкнуцца не даваць людзям спакою ды паскудзіць ім за мяжой. Яскравы прыклад -  свежы прапагандысцкі опус так званага Беларускага тэлебачання «Чужое неба». У гэтай стужцы гаворыцца пра тое, як цяжка беларусам жывецца ў эміграцыі, у першую чаргу ў суседніх з Беларуссю краінах ЕС. Пры гэтым незалежныя беларускія СМІ ўжо высветлілі, што матэрыялы для фільму, а менавіта інтэрв’ю з большай часткай герояў, былі здабытыя падманам. Пасля чаго з’явілася асоба, якая заявіла, што здымкі інтэрв’ю вяліся быццам бы на замову Офіса Святланы Ціханоўскай. Прадстаўнікі Офісу пераканаўча зняпраўдзілі дадзеную інфармацыю.  Меркаваны рэалізатар здымкаў прадставіўся «медыйшчыкам з Чэхіі». Па тым як гаворыць дадзеная асоба, эксперты лінгвісты мяркуюць, што ён не беларус, і такі ж самы з яго журналіст. Выкарыстаная ім лексіка ў прадэманстраваных фэйкавых «скрыншотах перапіскі» з Офісам, як «падзеі 2020-га года» ці «украінскі крызіс» сведчыць, што сапраўдных аўтараў варта шукаць у Мінску.
Аўдыё
  • Прапаганда рэжыму Лукашэнкі імкнецца спаганіць жыццё беларусам за мяжой