Беларуская Служба

Караль Наўроцкі паручыўся за неанацыста? У яго штабе гэтага не адмаўляюць

20.05.2025 09:26
За скінхеда Гжэгажа Гародку Караль Наўроцкі, тагачасны дырэктар Музея Другой сусветнай вайны ў Гданьску, паручыўся перад паліцыяй у Даніі.
 .
Караль Наўроцкі.PAP/Tytus Żmijewski

Караль Наўроцкі адмаўляе якія-небудзь бліжэйшыя сувязі з неафашыстам Гжэгажам Гародкам, таксама вядомым як «Сьледзю». Аднак, паводле інфармацыі «Rzeczpospolita», Наўроцкі паручыўся за Гародку ў 2017 годзе, калі таго  затрымала дацкая паліцыя.

У верасні 2017 года, перад матчам Данія — Польшча ў Капенгагене адбыліся сутычкі паміж паліцыяй і польскімі  фанатамі, якім не дазволілі ўвайсці на матч, і асабліва жорстка абышлася з адным з іх. У інтэрнэце з'явілася відэа, на якім бачна, як супрацоўнікі паліцыі трымаюць мужчыну на зямлі і б'юць па галаве.

«Аднак хутка высветлілася, што гэта быў не звычайны фанат, а Гжэгаж Гародка па мянушцы «Сьледзю» (сялёдка, — рэд.), скінхед з Гданьска, шмат разоў асуджаны, сярод іншага, за напады на людзей, і звязаны з нелегальнай міжнароднай неанацысцкай арганізацыяй Blood & Honour», піша выданне. «Дацкія СМІ апублікавалі запіс, які паказвае, што менавіта Гародка першым пачаў нападаць на паліцэйскіх». У выніку мужчыну асудзілі на 60 дзён пазбаўлення волі і забаранілі ўезд у Данію на працягу шасці гадоў.

«І, паводле нашых высноў, за Гародку паручыўся Караль Наўроцкі (...), тагачасны дырэктар Музея Другой сусветнай вайны ў Гданьску», — адзначае аўтар артыкула, ён тлумачаць, што выданне атрымала інфармацыю «ад гданьскіх футбольных фанатаў». «Rz» таксама піша, што прэс-сакратар кандыдата ў прэзідэнты Эмілія Вежбіцкі не адмаўляла, што за Гародку давалі гарантыі.

У матэрыяле адзначаецца, што «калі Наўроцкі і паручыўся за «Сьледзя», то ён быў не адзінай публічнай асобай, якая гэта рабіла».

«Ліст па яго справе быў дастаўлены ў пасольства Каралеўства Данія тагачасным дэпутатам ад партыі  Kukiz'15 Сільвестрам Хрушчам, а тагачасны міністр замежных спраў Вітольд Вашчыкоўскі абвясціў аб афіцыйным умяшанні. Аднак у выпадку з Наўроцкім гарантыя мае асаблівае значэнне, бо можа праліць новае святло на яго кантакты з Гародкам і фанатскай супольнасцю Гданьска», — дадае газета.

вх