Беларуская Служба

Палякі не могуць лічыць пытанне ваенных рэпарацый закрытым - Я. Чапутовіч

01.08.2019 14:16
У дзень 75-й гадавіны выбуху Варшаўскага паўстання міністры замежных спраў Польшчы і Нямеччыны наведалі Музей Варшаўскага паўстання.
        .
Гайка Маас і Яцэк Чапутовіч у Музеі Варшаўскага паўстання. PAP/Paweł Supernak

Палякі не могуць лічыць пытанне ваенных рэпарацый закрытым – сказаў міністр замежных спраў Яцэк Чапутовіч. У дзень 75-й гадавіны выбуху Варшаўскага паўстання міністр Чапутовіч разам з міністрам замежных спраў Польшчы Гайка Маасам наведалі Музей Варшаўскага паўстання.

Гайка Маас у сваім выступе папрасіў прабачэнне за тое, што немцы зрабілі ў часе вайны:

- Мне сорамна за тое, што немцы ад імя Нямеччыны зрабілі Польшчы. Знішчэнне сталіцы было, аднак, асабліва цёмным раздзелам гэтай вайны, свядомым ударам, зробленым для таго, каб знішчыць усё, што з’яўляецца польскай тоеснасцю.

Польскі кіраўнік дыпламатыі Яцэк Чапутовіч сказаў, што для Нямеччыны Польшча была перашкодай у планах будовы імперыі. Ён нагадаў пра здзейсненыя гітлераўцамі знішчэнні:

- Крыўды, зробленыя Польшчы і палякам, не былі выпраўленыя. Палякі самыя, сваімі намаганнямі і працай адбудавалі знішчаную сталіцу. Гэты факт з’яўляецца выразнай ілюстрацыяй больш шырокай праблемы, якая не дазваляе нам лічыць пытанне рэпарацый зачыненым.

Польскі міністр падзякаваў міністру Маасу за тое, што ён працягвае традыцыю нямецкіх палітыкаў, якія прыязджаюць у Варшаву ў гадавіну выбуху паўстання.

ав