Палітык агучыў планы партыі пры канцы наступнага года павысіць мінімальны заробак да трох тысяч злотых. Таксама ён абяцаў у 2021-м годзе выплаціць большасці пенсіянерам па дзве трынаццатыя пенсіі і павялічыць прамыя выплаты фермерам да ўзроўню Еўрапейскага Звязу.
Адкрываючы зʼезд, Яраслаў Качыньскі падкрэсліў, што сістэма каштоўнасцяў кіроўнай партыі застаецца нязменнай. Яна накіраваная на абарону жыцця і адстойвання прыроджанай чалавечай годнасці.
Гэта азначае абарону ад розных відаў прыгнёту, у тым ліку і ад ціску ўласнай дзяржавы, а таксама абарону ад эўтаназіі, ад абортаў на жаданне, ад ідэалогіі, якая сёння падрывае каштоўнасць чалавечага жыцця », – сказаў Яраслаў Качыньскі.
Былы прэмʼер-міністр заявіў, што яго партыя імкнецца павысіць узровень роўнасці ў грамадстве. Ён падкрэсліў, што свабода, роўнасць і салідарнасць ствараюць галоўную мэту ПіС.
Старшыня партыі падкрэсліў, што хрысціянства зʼяўляецца часткай польскай нацыянальнай ідэнтычнасці. «Царква была і зʼяўляецца прапаведнікам і носьбітам адзінай сістэмы каштоўнасцяў, шырока вядомай у Польшчы, у іншым выпадку толькі нігілізм», – сказаў Качыньскі.
Палітык дадаў, што польскасць не супярэчыць еўрапейскасці.
ПР/юл