Заяву па гэтым пытанні апублікавала прэс-сакратар Паўночнаатлантычнага альянсу Оана Лундэску ў адказ на вызваленне Расіяй затрыманых украінскіх грамадзяняў.
Учора ў рамках абмену палоннымі ва Украіну вярнуліся рэжысёр Алег Сянцоў ды 24 маракі, затрыманыя восенню мінулага года пасля нападу расейскіх спецназаўцаў на ўкраінскія караблі ў Керчанскім праліве.
Прадстаўніца НАТА напісала, што Альянс вітае вызваленне зняволеных, і, што гэта крок у правільным кірунку. Пры гэтым яна падкрэсліла, што НАТА ўзнаўляе свой заклік да Расеі выканаць менскія дамоўленасці, у тым ліку вызваліць усіх зняволеных.
«Важна таксама ўстанавіць праўду і прыцягнуць да адказнасці людзей, якія прывялі да збіцця самалёта рэйса MH17», – напісала прэсавая сакратарка.
Ідзецца пра лятак малайзійскай авіякампаніі, які ляцеў з Амстэрдама ў Куала-Лумпур і ў ліпені 2014 года і быў збіты над усходам Украіны.
Міжнародныя следчыя вызначылі, што ў машына патрапіла ракета зямля-паветра, запушчаная з комплексу «Бук» з раёну, які кантраляваўся прарасейскімі сепаратыстамі. Пускавая ўстаноўка трапіла ва Украіну з Расіі.
ПР/юл