X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Манюшка ў адным з лістоў звярнуўся да сына па-руску

09.04.2020 10:01
Невядомыя факты з біяграфіі Станіслава Манюшкі знайшлі даследчыкі Магдалена Дзядэк і Радослаў Акуліч-Казарын.
Аўдыё
  • "Варшаўскі мост". М.Дзядэк пра невядомыя лісты С.Манюшкі.
    .   .
Помнік Станіславу Манюшку на вул. Вільняўс у Вільні.Viktar Korbut

На II Сімпозіуме даследчыкаў музыкі ХІХ стагоддзя, які адбыўся 11-12 сакавіка ў Варшаве, у Інстытуце мастацтвазнаўства Польскай АН, прафесар Магдалена Дзядэк з кракаўскага Ягелонскага ўніверсітэта расказала пра падрыхтоўку ёю разам з прафесарам Радославам Акулічам-Казарыным з познаньскага Універсітэта Адама Міцкевіча поўнага збору лістоў Станіслава Манюшкі, а таксама яго сваякоў і знаёмых. Першае і пакуль адзінае выданне пісем Манюшкі ажыццявіў Вітальд Рудзіньскі, які ў 1969 годзе выдаў „Listy zebrane” Манюшкі — на больш як 600 старонках. Аднак гэта выданне стала бібліяграфічнай рэдкасцю і патрабуе ўдакладненняў і дапаўненняў.

Дзякуючы новаму выданню лістоў Станіслава Манюшкі, якое рыхтуюць Магдалена Дзядэк і Радослаў Акуліч-Казарын, у навуковы абарот будуць уведзены новыя факты пра жыццё і дзейнасць кампазітара. Магдалена Дзядэк адзначае, што ўдалося выявіць няшмат новых лістоў Манюшкі, але гэта бясцэнныя знаходкі для навукі.

Магдалена Дзядэк:Год таму новыя лісты былі знойдзены ў Малапольскай лічбавай бібліятэцы. Там апублікаваны ліст Манюшкі, знойдзены сярод дакументаў Уладыслава Куцэвіча, віленскага знаёмага кампазітара. Гэта вельмі ранні ліст — 1836 года, з якога мы даведваемся, што ўжо тады Манюшка стаў аўтарам першай оперы. Гэта ліст Манюшкі да сябра Янушкевіча, у якім ёсць такія словы: “Я быў бы рад цябе як мага скарэй убачыць у Вільні, а адна з найважнейшых прычын гэтага тое, што напярэдадні Новага года тут будуць іграць маю оперу. У сувязі з гэтым, падчас яе паказу хацеў бы атрымаць ад цябе парады і заўвагі”.

У гэтым жа лісце Манюшка дадае, што ў Вільню прыбыла нямецкая трупа Шмідкофа ў складзе 46 артыстаў. Гэта трупа таксама дзейнічала ў Мінску.

Магдалена Дзядэк:З “новых” лістоў Манюшкі мы можам даведацца, хто дакладна выконваў першыя аперэты кампазітара. Бо гэта досыць заблытаная гісторыя. Дзейнічалі дзве трупы — польская і нямецкая Шмідкофа. У сезоне 1839/1840 года яны ігралі разам і Шмідкоф быў дырэктарам, потым рассталіся. І мы можам дакладна сказаць, што аперэта “Ідэал” ставілася не ў 1840 годзе, як напісана ў энцыклапедыях, а ў студзені 1841 года. І іграла яе якраз польская трупа.

Мы можам дакладна ўстанавіць, з якой трупай і з якімі акцёрамі Манюшка вёў перагаворы і з якімі сварыўся, а сварыўся — о дзіва! — са Шмідкофам.

Цытуючы далей ліст Манюшкі да сябра Янушкевіча, Магдалена Дзядэк прыводзіць цікавы фрагмент пра жыццё маладога Манюшкі ў Вільні.

Магдалена Дзядэк:“Учора быў у рэсурсе на забаве, але не танцаваў. Мой зрок аслабеў ад бляску і я нічога не мог убачыць. Не мог пазнаць чалавека, які стаяў за два крокі ад мяне. І таму, не вітаючыся, мог быць прыняты за некультурнага чалавека. Але бачыў каханак з твайго спісу. У цябе вытанчаны густ. Кожная з дам магла б быць каралевай сходу ў рэсурсе. Але ты выбіраеш замужніх. Можа, яшчэ сам не ведаеш, што панна адна пайшла замуж за пана другога, а гэты пан ажаніўся з іншай. Але не хачу цябе засмучаць, хто быў больш шчаслівы ў дасягненні мэты. Але скажу табе, што ніводная з тваіх каханак не з’яўляецца паннай. Але што я табе кажу! Ты і сам перад шлюбам мог даведацца, наколькі сапраўднай была цнатлівасць кожнай з іх”.

Яшчэ адзін ліст Манюшкі з калекцыі Куцэвіча, датаваны 1857 годам, адлюстроўвае гастранамічныя густы Станіслава Манюшкі — увага! — у перыяд Вялікага посту, калі кампазітар піша пра „obcowanie z kiełbasą i szynką” («адносіны з каўбасой і шынкай»), а таксама „ze stynką i fląderką” — відамі рыб.

Магдалена Дзядэк расказвае, што некалькі неапублікаваных лістоў Манюшкі захавалася ў зборы Варшаўскага музычнага таварыства імя С. Манюшкі.

Магдалена Дзядэк:Між іншым, гэта ліст да сына Балеслава з віншаваннем у сувязі з атрыманнем ім пасады ў аркестры.

Манюшка ў 1869 годзе піша да сына ліст, які пачынае па-руску: «Милостивый государь Болеслав Оркестрович».

Іншыя «дробныя» лісты, сведчыць Магдалена Дзядэк, дазваляюць удакладніць датаванні розных твораў Манюшкі.

Магдалена Дзядэк:26 лютага 1841 года жонка Станіслава Манюшкі — Аляксандра — адзначала імяніны. І ў сувязі з гэтым Манюшка ўручыў ёй партытуру “Свіцязянкі”. Унізе рукапісу жонка дапісала алоўкам: “Разам з гэтым білетам падараваў мне песню Міцкевіча “Свіцязянка”.

У „Encyklopedii PWN” датай напісання “Свіцязянкі” значыцца 1841 год. Я б не была такая ўпэўненая ў гэтым. Бо мусіў бы тады Манюшка вельмі хутка напісаць гэту песню, калі ўжо ў лютым гэта досыць вялікая песня была гатова. Можна меркаваць, што кампазітар напісаў яе раней.

Віктар Корбут

Слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Варшаўскі мост

Многія лісты Станіслава Манюшкі знішчыла яго ўдава

19.03.2020 10:03
Магдалена Дзядэк і Радослаў Акуліч-Казарын рыхтуюць поўнае выданне лістоў Станіслава Манюшкі.