Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польская пракуратура хоча арыштаваць авіядыспетчараў са Смаленска

17.09.2020 10:44
Нацыянальная пракуратура Польшчы выставіла ордар на затрыманне трох дыспетчараў са Смаленскага аэрапорту, якія служылі там у красавіку 2010 года.
    .
Генеральны пракурор Польшчы Збігнеў Зёбра. PAP/Piotr Nowak

Нацыянальная пракуратура пацвердзіла Радыйнаму інфармацыйнаму агенцтву, што следчая група № 1 у пракуратуры накіравала ў адзін з акруговых судоў Варшавы ордар на затрыманне ў выглядзе часовага арышту ў дачыненні да трох дыспетчараў з аэрапорту Смаленск-Поўнач. Ім прадʼяўленае абвінавачанне паводле артыкула 173, гэта значыць прычыненне да катастрофы ў паветраным руху, якая прывяла да смерці шматлікіх людзей.

Дэпутат Радаслаў Фогель, намеснік прэсавага сакратара партыі «Права і справядлівасць», нагадаў, што расследаванне падзей 10 красавіка 2010 года доўжылася некалькі гадоў.

- Цяпер настаў час звярнуцца да Расіі па юрыдычную дапамогу. Пытанне толькі ў тым, ці захочуць рускія супрацоўнічаць. Да гэтага часу ва ўсіх пытаннях, якія тычацца таго, што адбылося ў Смаленску ў 2010 годзе, яны зусім не супрацоўнічалі.

юл