Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Ва ўсім свеце зноў расце колькасць захворванняў на COVID-19

17.09.2020 12:06
Ужо амаль 30 мільёнаў чалавек заразіліся вірусам, а 940 тысяч памерлі.
Ілюстрацыйны здымакEPA/MARTIN DIVISEK Dostawca: PAP/EPA

Навукоўцы з амерыканскага ўніверсітэту Джона Хопкінса, якія адсочваюць сітуацыю з каранавірусам у свеце, апублікавалі апошнія дадзеныя пра эпідэмію.

Зараз вірус найбольш хутка распаўсюджваецца ў Індыі, якая зʼяўляецца другой краінай у свеце пасля ЗША з больш чым 5 мільёнамі захворванняў на каранавірус.

У Бразіліі за апошнія 24 гадзіны хвароба забіла амаль тысячу чалавек, эксперты папярэджваюць, што ў хуткім часе краіна можа сутыкнуцца з чарговай хваляй захворванняў. На думку спецыялістаў, прычына ў занадта раннім выхадзе з каранціну ў буйных гарадах, у першую чаргу ў Рыо-дэ-Жанейра.

У Еўропе таксама трывожна. Сусветная арганізацыя аховы здароўя паведаміла, што колькасць новых інфекцыяў у Еўропе імкліва расце, і эксперты сцвярджаюць, што гэта следства занадта хуткага выхаду з каранціну пасля першай хвалі. У Францыі ўчора захварэла 10 тысяч чалавек, а Нідэрланды зафіксавалі рэкорд 1500 новых інфекцыяў у дзень.

юл