Германія ўнесла ў Савет па правах чалавека ААН праект рэзалюцыі, у якой выказваецца занепакоенасць катаваннямі, «адвольнымі забойствамі» і сексуальным гвалтам у адносінах да жанчын у кантэксце прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў жніўні.
Рэзалюцыя заклікае Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека (УВКПЧ) Мішэль Бачэле расследаваць нядаўнія выпадкі гвалту і паведаміць Савету да канца года.
Галасаванне па рэзалюцыі – пасля ўнясення паправак – можа адбыцца ў пятніцу.
ав