Беларуская Служба

Людзі займалі чаргу яшчэ ноччу, каб хутка прышчапіцца ад каранавіруснай інфекцыі

01.05.2021 13:49
У Варшаве можна прайсці вакцынацыю ў рамках кампаніі «Прышчапіся на майскія святы!».
Чарга ў перасоўны пункт вакцынацыі ў Варшавефота: PAP/Leszek Szymański

Ваявода Мазавецкі Канстанты Радзівіл (Konstanty Radziwiłł) заклікае жыхароў Польшчы паставіць прышчэпку супраць COVID-19. Ваявода прыйшоў да варшаўскага мабільнага пункту, дзе можна прайсці вакцынацыю ў рамках кампаніі «Прышчапіся на майскія святы!».

Канстанты Радзівіл падкрэсліў, што дзякуючы вакцыне можна будзе вярнуцца да нармальнага жыцця:

- Прышчэпка – гэта добрае рашэнне, гэта, у прынцыпе, адзінае вырашэнне нашых праблем, звязаных з пандэміяй. Гэта адзіны шлях да таго, каб адмяніць усе абмежаванні, зменшыць пагрозу страты здароўя ў выпадку кожнага з нас і нашых блізкіх. Гэта таксама адзіны шлях, каб скончыць з усімі абмежаваннямі – сацыяльнымі, эканамічнымі, і вярнуцца да нармальнага жыцця. Вакцына эфектыўная, вакцына бяспечная.

Вельмі шмат ахвотных зрабіць прышчэпку сабралася сёння каля перасоўнага пункту вакцынацыі на Банкаўскай плошчы (Plac Bankowy) у цэнтры Варшавы. Першыя асобы занялі чаргу каля трэцяй гадзіны ўначы.

- Я змагу хутка прышчапіцца, каб ужо вырашыць гэтую справу і пра яе не думаць.

- Тут прасцей і хутчэй.

- Я запісалася на ўкол аж у Радаме, каб было хутчэй, а пазней атрымала СМС, што пераносяць на чэрвень. І тады падумала, што магу сюды прыйсці.

У мабільным пункце можна атрымаць аднадозавую прышчэпку. На працягу трох дзён у гэтым пункце ў Варшаве змогуць прайсці вакцынацыю дзве з паловай тысячы чалавек.

ІАР ПР/нг