Нямецкі прававы партал „Juraforum.de” з Гановера, выкарыстаў ілжывую фармулёўку „польскі лагер працы”, паведамляючы пра „Траўнікі” – нямецкі лагер, у якім, у нацысцкім перыядзе, дайшло да жорсткіх злачынстваў.
Па справе ўмяшалася пасольства Польшчы ў Берліне, якое запатрабавала ў рэдакцыі хутка выправіць гэтую ілжывую фармулёўку.
Прэс-сакратар пасольства Дарыюш Паўлась (Dariusz Pawłoś) запэўніў, як амбасада ў Берліне, так і польскія консульскія ўстановы заўсёды будуць умешвацца ў сітуацыі, калі нехта фальсіфікуе гісторыю Польшчы і ганьбіць добрае імя Польшчы і палякаў.
Прадстаўнік польскай амбасады прызнаў, што гэта ўжо другое ўмяшанне за апошні месяц, якое тычылася выкарыстання ілжывай фармулёўкі „польскі лагер” адносна нямецкіх канцэнтрацыйных і працоўных лагераў.
Паводле яго, апошні выпадак тым больш незразумелы, што фармулёўку, якая ганьбіць Польшчу і палякаў, выкарыстаў прававы партал, які не толькі павінен ведаць сучасную гісторыю, але таксама старанна ўзважваць кожнае слова.
аз