Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Пажарныя змагаюцца з наступствамі навальніц у Польшчы

18.07.2026 08:13
За апошнія 24 гадзіны пажарная служба рэагавала 582 разы з-за стыхіі. Найбольшая колькасць выездаў была зафіксавана на захадзе краіны.
Ілюстрацыйнае фотаPAP/Krzysztof Ćwik

Прэс-сакратар пажарнай службы Войцех Гралец паведаміў Польскаму радыё, што пасля бурнага дня ноч была спакойнай.

— Пажарная служба зафіксавала 17-га ліпеня 582 здарэнні ў звязку з навальніцамі, якія прайшлі над Польшчай. Найбольш выпадкаў было зафіксавана на тэрыторыі Вялікапольскага ваяводства — 132, Любускага — 127 і Ніжнесілезскага — 96. Сёння раніцай пажарныя 60 разоў выязджалі на ліквідацыю наступстваў навальніц.

Сіноптыкі таксама папярэджваюць пра навальніцы амаль па ўсёй тэрыторыі Польшчы ў суботу 18-га ліпеня. У Бешчадах абвешчана папярэджанне другога ўзроўню. Інстытут метэаралогіі і воднай гаспадаркі (IMGW) прагназуе там навальніцы, якія месцамі прывядуць да ападкаў колькасцю ад 25 да 40 літраў вады на квадратны метр, а таксама да  парываў ветру да 90 кіламетраў у гадзіну. Магчымы лакальны град.

У астатняй частцы Польшчы — за выключэннем Любускага і Заходнепаморскага ваяводстваў і заходніх паветаў Вялікапольскага, Ніжнесілезскага і Памеранскага ваяводстваў — дзейнічаюць папярэджанні першага ўзроўню.

ПР/юл