Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Нямецкія СМІ зноў паведамілі пра „польскія канцлагеры”

07.08.2020 12:04
Пасольства Польшчы ў Берліне запатрабавала ў рэдакцыі хутка выправіць ілжывую фармулёўку.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Нямецкі прававы партал „Juraforum.de” з Гановера, выкарыстаў ілжывую фармулёўку „польскі лагер працы”, паведамляючы пра „Траўнікі” – нямецкі лагер, у якім, у нацысцкім перыядзе, дайшло да жорсткіх злачынстваў.

Па справе ўмяшалася пасольства Польшчы ў Берліне, якое запатрабавала ў рэдакцыі хутка выправіць гэтую ілжывую фармулёўку.

Прэс-сакратар пасольства Дарыюш Паўлась (Dariusz Pawłoś) запэўніў, як амбасада ў Берліне, так і польскія консульскія ўстановы заўсёды будуць умешвацца ў сітуацыі, калі нехта фальсіфікуе гісторыю Польшчы і ганьбіць добрае імя Польшчы і палякаў.

Прадстаўнік польскай амбасады прызнаў, што гэта ўжо другое ўмяшанне за апошні месяц, якое тычылася выкарыстання ілжывай фармулёўкі „польскі лагер” адносна нямецкіх канцэнтрацыйных і працоўных лагераў.

Паводле яго, апошні выпадак тым больш незразумелы, што фармулёўку, якая ганьбіць Польшчу і палякаў, выкарыстаў прававы партал, які не толькі павінен ведаць сучасную гісторыю, але таксама старанна ўзважваць кожнае слова.

аз