Паўнамоцны прадстаўнік урада па вакцынацыі Міхал Дворчык паведаміў у Twitter, што ў Польшчы было зроблена больш за 10 мільёнаў прышчэпак супраць COVID-19. Нацыянальная праграма імунізацыі набірае абароты, урад заклікае ўсіх рэгістравацца.
Паводле ўрадавых дадзеных, жанчыны часцей выбіраюць вакцынацыю - ім было зроблена 5,87 мільёнаў ін'екцый, а мужчынам - 3,93 мільёны.
Прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Войцех Андрусевіч звярнуўся да людзей сталага ўзросту з просьбай выбіраць больш раннія даты ў красавіку. Апошняе сацыялагічнае апытанне паказала, што 44% палякаў хочуць зрабіць прышчэпку супраць COVID-19, 30% не мае такога намеру.
Польскім пацыентам даступныя чатыры вакцыны ад COVID-19. Гэта прэпарат, распрацаваны кампаніяй Janssen Pharmaceutica NV з фармацэўтычнага падраздзялення Johnson & Johnson, адзіны, які патрабуе аднаразовага прыёму. Вакцыны ад Pfizer / BioNTech, Moderna і AstraZeneca з'яўляюцца двухдознымі.
юл