Беларуская Служба

Больш за 100 польскіх функцыянераў падвергліся правакацыі беларускіх служб (ВІДЭА)

03.12.2021 09:02
Гэта чарговы сур'ёзны інцыдэнт на польска-беларускай мяжы.
  -
Патруль на польска-беларуская мяжыфота: Мінабароны Польшчы

Больш за 100 функцыянераў – паліцыянтаў, памежнікаў і вайскоўцаў падвергліся правакацыі мінулай ноччу на мяжы каля Чарэмшы. Гэта чарговы сур'ёзны інцыдэнт на польска-беларускай мяжы.

Здарэнне адбылося ўчора ўвечары паміж Апакай Вялікай і Вулькай Тэрэхоўскай. Фунцыянераў асляплялі лазерамі беларускія афіцэры, паведаміў прэс-сакратар падляшскай паліцыі Томаш Крупа.

Памежная ахова пакуль не паведамляе, наколькі шматлікая была групоўка на беларускім баку і ці ўдалося камусьці патрапіць у Польшчу.

Учора Памежная ахова зафіксавала 46 спробаў незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы. У дачыненні да 9 чалавек былі вынесены рашэнні аб выездзе з тэрыторыі Польшчы. Паводле звестак памежнай службы, гвалтоўныя спробы перасячэння мяжы адбываліся на ўчастках у Нараўцы і Чарэмшы.

ав

Facebook выдаліла акаўнты, звязаныя з беларускім КДБ

02.12.2021 11:19
Яны накручвалі напружанасць вакол памежнага крызісу.