Беларуская Служба

Джо Байдэн у Кіеве: Уладзімір Пуцін у 2022 годзе вельмі памыляўся

20.02.2023 14:26
Прэзідэнт Джо Байдэн абвясціў у Кіеве, што заўтра агучыць новы пакет дапамогі для ўкраінскай арміі.
Сустрэча прэзідэнтаў ЗША і Украіны ў КіевеPAP/EPA/UKRAINIAN PRESIDENTIAL PRESS SERVICE HANDOUT

 Злучаныя Штаты накіруюць боепрыпасы і сістэмы разведкі на паўмільярда долараў. Чакаецца, што на гэтым тыдні ЗША таксама абвесцяць санкцыі супраць расійскіх элітаў і кампаній, якія спрабуюць абысці існуючыя санкцыі.

Непасрэдна перад першай гадавінай расійскага ўварвання Джо Байдэн заявіў, што Уладзімір Пуцін у 2022 годзе вельмі памыляўся.

-У тую цёмную ноч год таму свет рыхтаваўся да падзення Кіева і, магчыма, нават да канца Украіны. Праз год Кіеў стаіць, Украіна стаіць, дэмакратыя моцная. Амерыка падтрымлівае вас, і свет падтрымлівае вас.

Уладзімір Зяленскі заявіў, што візіт Джо Байдэна ў Кіеў падчас вайны быў гістарычным. Ён падзякаваў ЗША за падтрымку.

-Я вельмі цаню, што прэзідэнт Байдэн і амерыканская грамадскасць падтрымліваюць нас з самага пачатку гэтай трагедыі, гэтай вайны, што яны з намі.

Неабвешчаны візіт прэзідэнта ЗША ў Кіеў пачаўся ў панядзелак раніцай з гукаў сірэн паветранай трывогі, абвешчаных па ўсёй Украіне ў сувязі з актыўнасцю расійскай ваеннай авіяцыі.

ав

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн прыехаў у Кіеў

20.02.2023 11:30
Украіна атрымае ад нас новы пакет ваеннай дапамогі на 500 мільёнаў долараў, у тым ліку боепрыпасы для сістэм HIMARS.