Беларуская Служба

Распачалася пятая па ліку акцыя «Чытай Pl»

06.11.2019 16:38
У рамках акцыі можна бясплатна спампаваць 12 кніг у вельмі розных гатунках - фантастыка, дэтэктывы, рэпартажы.
Плакат акцыіпрэс-матэрыялы

Гэта самая вялікая ў Польшчы кампанія папулярызацыі чытання. У рамках акцыі можна бясплатна пазычыць 12 кніг, запрапанаваных арганізатарамі. Яны ў выглядзе аўдыя-кніг і электронных кніг даступныя пасля сканавання QR-коду, які знаходзіцца на плакатах кампаніі. Плакаты знаходзяцца ў больш як 20 самых вялікіх польскіх гарадах і ў інтэрнэце.

Сярод кніг, да якіх можна атрымаць бясплатны доступ, ёсць, між іншым, кніга Рэмігіуша Мроза, Томаша Міхневіча ці Марка Краеўскага. Падабраныя гатункі вельмі розныя – фантастыка, дэтэктывы, рэпартажы – гаворыць дырэктар Інстытуту кнігі Дарыюш Яворскі:

- Напрыклад, леташні раман Веслава Мысліўскага «Вуха іглы». Ёсць кнігі вельмі цікавых аўтараў, з багатым літаратурным багажом. Я кажу пра Якуба Малэцкага ці Робэрта Малэцкага. Ёсць замежная літаратура, ёсць Томэк Міхневіч са сваймі рэпартажамі, Войцех Тохман. Вялікі спектр разнастайнасці.

Кнігі можна спампоўваць да канца лістапада на мабільным прыкладанні Wоblink.

ав