Музей Галіцыі ў Кракаве падрыхтаваў дзве новыя выставы з нагоды Міжнароднага дня памяці ахвяр Галакосту, які адзначаецца сёння. Лёс дзесяці яўрэяў, якія выраслі ў міжваеннай Польшчы, стаў асновай для новай пастаяннай выставы пад назвай «Дзесяць польскіх гарадоў – дзесяць яўрэйскіх гісторый», – кажа намеснік дырэктара Музею Галіцыі і куратар выставы Томаш Струг:
-Гэта выстава, якая расказвае пра ХХ стагоддзе. Яна расказвае, як гэтае стагоддзе паўплывала на людзей, пра якіх выстава расказвае. Усе дзесяць яўрэяў нарадзіліся на пачатку ХХ стагоддзя. Усе яны жылі тут яшчэ да вайны, усе перажылі Галакост. Усе героі расказваюць пра сваю пасляваенную гісторыю.
У сваю чаргу новая часовая выстава паказвае ролю паліцыі ў нацысцкай Германіі. Выставу пад назвай «Парадак і знішчэнне. Паліцыя ў нацысцкай Германіі» падрыхтавала Нямецкая паліцэйская акадэмія ў Мюнстэры, кажа Ганна Венцэль з Музею Галіцыі:
-Можна сказаць, што выстава з'яўляецца свайго роду разлікам і папярэджаннем. Яна расказвае пра паліцыю ў Трэцім Рэйху: ад прыходу Гітлера да ўлады, праз Другую сусветную вайну, да пасляваеннага перыяду разліку з расісцкім мінулым.
Часовая выстава будзе працаваць да 3 жніўня.
Музей Галіцыі ладзіць серыю інтэрнэт-мерапрыемстваў, звязаных з прадстаўленымі выставамі. Таксама рыхтуецца спецыяльнае прыкладанне. Міжнародны дзень памяці ахвяр Галакосту адзначаецца 27 студзеня – у дзень вызвалення былога нямецкага нацысцкага лагера смерці Аўшвіц-Біркенау.
ав