X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Пра сваю дарогу спявае вакалістка Катажына Кужаўска

04.03.2021 14:30
Разгледзім гэтую кампазіцыю ў перадачы "Музычны ўрок польскай мовы".
Аўдыё
Kasia Kurzawska
Kasia KurzawskaWojciech Kusiński/Polskie Radio

Сённяшні госць нашай музычна-моўнай рубрыкі спявае з самага ранняга дзяцінства. Завуць маладую, але ўжо вядомую музыкантку Кася Кужаўска (Katarzyna Kurzawska). Нарадзілася ў 1982 годзе ў Познані. Была вакалісткай у музычным калектыве дзіцячай песні, пазней вырашыла спрабаваць таксама пісаць тэксты ды музыку, найперш у рэлігійныя кампазіцыі, а пазней іншыя.

Кася больш вядомая як член музычнага гурту, які называецца Sofa. З гэтай групай яна пачала супрацоўнічаць у 2003 годзе, а ў 2006 годзе выйшаў першы самастойны кампакт-дыск групы Sofa. Катажына не толькі выконвае кампазіцыі, якія ўвайшлі ў склад кружэлкі, але таксама з’яўляецца адной з аўтарак тэкстаў ды музыкі.

Нядаўна выйшаў новы сінгл Касі, запісаны ёй самастойна, без удзелу музычнага калектыву. Называецца кампазіцыя «Мая дарога». Гучанне гэтага назову ды таксама ўсёй песні даволі метафарычнае, хаця, як гаворыць сама выканаўца, ідэя запісаць такую песню прыйшла ёй у галаву ў даволі банальным месцы, на стадыёне, які належыць варшаўскай Акадэміі фізічнай культуры. Так што можна ўспрымаць тут дарогу таксама даслоўна – як бегавую дарожку. Аднак пераноснае значэнне ёсць у кампазіцыі. Таксама сама аўтарка звяртае ўвагу, што назоў песні можна чытаць па-рознаму. Адно значэнне – мая дарога, а другое – мая дарагая (як зварот да жанчыны). На беларускую мову загаловак перакладаецца адназначна, але на польскай мове ёсць гэты дуалізм сэнсу.

Давайце паслухаем, як пра сваю дарогу або пра сваю дарагую спявае Кася Кужаўска.

Musisz walczyć, by nie zostać w tyle

oni gonią cię i chcą cię pożreć

spala mosty

spala twoje serce

to jest zamach

to jest zamach!

 

próba ognia

próba twojej wiary

wypalone w piecu czyste złoto

jasność której nikt już nie zagasi

nie daj zgasić

zgasić się

moja droga moja drogą

nie zamienię jej

jestem czujna

spać nie mogę

zachowam zimną krew

rzucasz ogień

na tę suchą ziemie

spali wszystko, co ma na swej drodze

zniszczy ciebie

zniszczy twój porządek

to ratunek

to ratunek

 

ułożony w kostkę

nudny żywot

resztka ciebie

resztka twojej siły

jasność której nikt już nie zagasi

nie daj zgasić

zgasić się

 

Мусіш змагацца, каб не застацца ззаду. Яны гоняцца за табой і хочуць цябе пажэрці. Спальвае масты, спальвае тваё сэрца. Гэта замах, гэта замах!

Праверка агнём, праверка тваёй веры. Выпаленае ў печы чыстае золата, святло ніхто ўжо не пагасіць. Не дай сябе пагасіць, не дай пагасіць. Мая дарога, мая дарога (або «мая дарагая»), я не замяню яе. Я чуткая, спаць не магу, захаваю спакой.

Ты кідаеш агонь на гэтую сухую зямлю. Спаліць усё на сваім шляху. Знішчыць цябе, знішчыць твой парадак, гэта ратунак, складзены ў квадрацік. Нуднае жыццё, рэштка цябе, рэштка тваёй сілы, святла якой ніхто ўжо не пагасіць. Не дай сябе згасіць...

Musisz walczyć – ты мусіш змагацца, ты прымушаны змагацца, у цябе няма іншага выхаду. Слова musieć азначае на польскай мове вонкавы прымус, гэта значыць, чалавеку прыходзіцца нешта рабіць, незалежна ад яго волі і жадання. У сваю чаргу словазлучэнне "ты павінен" (польскае – powinieneś) азначае крыху меншую ступень прымушання да дзеяння – добра было б гэта зрабіць, але калі не зробіш, нічога вельмі страшанага не здарыцца.

Oni gonią cię – яны за табою гоняцца. Вельмі падобныя дзеясловы на польскай і беларускай мовах, але, як часта здараецца ў выпадку блізкіх моваў, семантыкай яны крыху адрозніваюцца. Па-польску gnać кагосьці можа азначаць «даганяць, гнацца за кімсьці», а беларускае «праганяць» – гэта przeganiać.

Zniszczy twój porządek – знішчыць твой парадак, але парадак у значэнні не «упарадкаваны свет», а акрэсленую будоўлю свету.

Ułożony w kostkę – гэта значыць дакладна складзены, у квадрацік.

Nudny żywot – нуднае жыццё. Żywot (састарэлы выраз) – гэта жыццё, а не беларускі жывот у значэнні «частка цела». На жывот палякі кажуць brzuch, такое беларускае бруха, але, у адрозненні ад беларускага выразу, польскі brzuch мае абсалютна нейтральнае і літаратурнае значэнне.

нг

 

 

Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы