Беларуская Служба

3 траўня праваслаўныя ўшаноўваюць заступніка дзяцей – святога Дзіцятку Гаўрыіла

03.05.2021 09:49
Паводле пераканання беларускіх вернікаў, дзіцятка Гаўрыіл з’яўляецца малітоўным заступнікам хворых дзяцей дзяцей і моладзі.
 .
Абраз св. Дзіцяткі ГаўрыілаІлюстрацыя

Святы пакутнік Дзіцятка Гаўрыіл – заступнік праваслаўных дзяцей і моладзі Польшчы. Святога пакутніка глыбока ўшаноўваюць таксама праваслаўныя ў Беларусі ды іншых краінах.

У яго гонар асвячоны храмы ў Іўі, а таксама прыдзел у храме Сабору ўсіх Беларускіх святых у Гродне. Часціцы мошчаў захоўваюцца ў гродзенскіх Свята-Пакроўскім і Барыса-Глебскім храмах, манастыры ў гонар Нараджэння Багародзіцы, а таксама ў Свята-Міхайлаўскай царкве Шчучына.

Паводле пераканання беларускіх вернікаў, дзіцятка Гаўрыіл з’яўляецца малітоўным заступнікам хворых дзяцей дзяцей і моладзі. Апрача 3 траўня яго памяць ушаноўваецца таксама пры святкаваннях сабору беларускіх святых ды святых холмска-падляшскай зямлі. Найбольш малітоўна ўшанаванне памяці св. Гаўрыіла праходзіць у жаночым манастыры ў Зверках, дзе знаходзяцца мошчы святога пакутніка.

Святы Гаўрыіл з'яўляецца заступнікам дзяцей і моладзі, паколькі сам прыняў пакутніцкую смерць ва ўзросце 6 гадоў – гаворыць праф Беластоцкага ўніверсітэту Антон Мірановіч, а з ім гутарыла Анна Пятроўская!

Слухайце аўдыё! 

эж